Валоданне беларускай мовай неабходна. На дадзены момант яно складае важны кампанент адукаванасці чалавека і з’яўляецца паказчыкам яго агульнай культуры. Значнымі сталі якасныя веды па мове і ў сувязі з увядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання, якое практыкуецца ў форме ўступнага экзамену ў ВНУ ўжо на працягу дзесяцігоддзя.
Таму кожны ўрок беларускай мовы — гэта ўнікальная магчымасць для развіцця лінгвістычнай кампетэнцыі асобы вучня. Для развіцця лінгвістычнай кампетэнцыі і падрыхтоўкі вучняў да выніковай атэстацыі і цэнтралізаванага тэсціравання неабходна актыўнае ўключэнне вучня ў працэс навучання, развіццё лінгвістычнага мышлення, якое больш дзейсна фарміруецца праз выкарыстанне элементаў займальнасці.