Жгарова Валянціна Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дзяржаўнай установы адукацыі “Камунараўская сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна”.
Пераможца другога этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2014”, загад ад 12.02.2014 №86, фіналіст абласнога этапу конкурсу “Настаўнік года-2014”. Перамога ў намінацыі “За асобы ўклад у развіцці інтэлектуальнага патэнцыялу Будакашалёўшчыны, фарміраванне творчай асобы” раённага конкурса “Калядная зорка” (2011 год), пераможца раённага конкурсу метадычных распрацовак “Мой лепшы ўрок” (2016 год) і інш.
Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013 год).
Тэма вопыту педагагічнай дзейнасці: “Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў сродкамі вучэбнага прадмета “Беларуская мова ”
Тэмы выступленняў на семінарах і педагагічных канферэнцыях:
- Эфектыўныя метады і прыёмы пры вывучэнні найбольш складаных тэм па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”.
- Сістэма падрыхтоўкі да ўступных экзаменаў у форме ЦТ.
- Віды работ па фарміраванні арфаграфічнай пільнасці ў навучэнцаў.
- Фарміраванне агульнавучэбных уменняў і навыкаў як сродку павышэння якасці выкладання беларускай мовы і літаратуры.
- Займальныя формы работы на ўроках і пазаўрочнай дзейнасці як сродак зацікаўленасці і шлях да трывалых ведаў вучняў.